adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Мітынг, прысвечаны 77-ай гадавіне з Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі

06.05.2022

6 мая ў фае Вялікай залы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі адбыўся мітынг, прысвечаны 77-ай гадавіне з Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У памятным мерапрыемстве прыняў удзел Міністр культуры Анатоль Маркевіч.

Семдзесяць сем гадоў адлучаюць нас ад доўгачаканага пераможнага мая 1945 года. Але подзвіг савецкага народа будзе памятацца вечна. Дастойны ўклад у барацьбу супраць фашызму ўнеслі студэнты і выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (цяпер - Акадэмія музыкі). Вайна пачалася ў самы разгар экзаменацыйнай сесіі. Студэнты проста пасля іспытаў сыходзілі на фронт.

Беларускія музыканты розных спецыяльнасцяў ваявалі пад Масквой і Сталінградам, Курскам і Арлом, Будапештам і Берлінам, былі ўдзельнікамі партызанскага руху, узначальвалі канцэртныя франтавыя брыгады, самааддана працавалі ў тыле. Многія не вярнуліся з вайны, загінуўшы на палях бітваў.

У рамках мітынгу адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да мемарыяльнай дошкі, устаноўленай у памяць аб педагогах, студэнтах і супрацоўніках Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, якія ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

arrow
arrow