Міжнародны кангрэс "500 гадоў беларускага кнігадрукавання" пройдзе ў Мінску ў верасні. Аб гэтым паведаміў 2 лютага міністр культуры Барыс Святлоў на пасяджэнні рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання гэтай памятн
Папярэднія даты правядзення кангрэсу - 14-16 верасня. Акрамя таго, у плане мерапрыемстваў на 2017 год - міжнародны выставачны праект "Францыск Скарына і яго эпоха", стварэнне дакументальнага фільма, прысвечанага першадрукару, з перакладам на замежныя мовы, для папулярызацыі беларускай гісторыі і культуры, а таксама рэалізацыя беларускага мастацка-адукацыйнага праекта "Спадчына Францыска Скарыны" пад эгідай ЮНЕСКА. Паводле слоў міністра культуры, ён прадугледжвае правядзенне арт-пленэраў у Беларусі, Літве, Італіі, Польшчы, Францыі і Чэхіі. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена мясцінам, якія звязаны з жыццём і дзейнасцю Францыска Скарыны. Сумесна з беларускай дыяспарай там будуць праводзіцца памятныя мерапрыемствы і выстаўкі. Усяго ў плане па святкаванні 500-годдзя беларускага кнігадрукавання каля 60 пунктаў, сёння на пасяджэнні аргкамітэта яны былі зацверджаны. Аднак плануецца, што ў бліжэйшы час план будзе дапоўнены шэрагам іншых прапаноў і ініцыятыў. У тым ліку да святкавання шырока далучацца беларускія рэгіёны. Як адзначыла міністр інфармацыі Лілія Ананіч, да гэтага часу не ўсе з іх прадставілі свае плануемыя мерапрыемствы. Цяпер, напрыклад, можна гаварыць аб фестывалі "Кніжныя скарбы Беларусі", які рыхтуецца Гродзенскім аблвыканкамам, выстаўцы творчых работ студэнтаў Магілёўскага дзяржаўнага каледжа "Нараджэнне кнігі", правядзенні літаратурных гадзін, тэматычных вечароў, гісторыка-паэтычных падарожжаў, прысвечаных беларускаму кнігадрукаванню, якія рыхтуе Мінскі гарвыканкам.
Беларускія кнігі ў 2017 годзе будуць шырока прадстаўлены на міжнародных выстаўках, паведаміла міністр інфармацыі Лілія Ананіч. Яна прыняла ўдзел у пасяджэнні рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. "Мы плануем быць на шэрагу міжнародных кніжных выставак", - расказала Лілія Ананіч. Паводле яе слоў, сумесна з дыпламатычнымі місіямі таксама прапрацавана пытанне правядзення круглых сталоў, навуковых канферэнцый, семінараў, прысвечаных кніжнай тэматыцы, таму што сёння ёсць "вялікая цікавасць да Беларусі як да краіны, якая ўмацоўвае сваю дзяржаўнасць на глыбокім гістарычным узроўні". Напрыклад, у Вільнюсе (Літва) ужо на люты бягучага года запланаваны круглы стол, прысвечаны 500-годдзю беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання, які пройдзе пры ўдзеле вучоных і выдаўцоў. Тэматычныя круглыя сталы таксама будуць арганізаваны ў Празе (Чэхія), у Варшаве (Польшча), у Санкт-Пецярбургу і Маскве (Расія), у Пекіне (Кітай). У Бялградзе (Сербія) адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя. Нацыянальную кніжную экспазіцыю пакажуць у час Парыжскай міжнароднай выстаўкі, якая пройдзе ў сакавіку. Акрамя таго, беларускія выданні на працягу года ўбачаць на Лонданскім кніжным кірмашы (Вялікабрытанія). Поўны спектр айчынных і замежных кніжных навінак можна будзе ўбачыць і ў час Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, штотрадыцыйна праводзіцца ў лютым. Лілія Ананіч звярнула ўвагу, што спецыяльныя мерапрыемствы пройдуць і ў час святкавання ў Полацку Дня беларускага пісьменства ў пачатку верасня. Адно з іх - міжнародны круглы стол з удзелам беларускіх і замежных пісьменнікаў.