adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

"Мне сняцца сны аб Беларусі…" /Янка Купала/

30.06.2017
28 чэрвеня а 16 гадзіне на Вайсковых могілках Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ладзіў Жальбіны з нагоды 75-й гадавіны смерці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. У музеі Песняра захоўваецца спецпаведамленне, дзе пазначана, што 28 чэрвеня 1942 года ў 22 гадзіны 30 хвілін “упаў у лесвічны пралёт і разбіўся насмерць народны паэт Беларусі Янка Купала”. Пахаванне адбылося 1 ліпеня 1942 года ў Маскве. На Беларусь паэт вярнуўся толькі ў 1962 годзе – яго прах перазахавалі на Вайсковых могілках у Мінску.

Сучаснікі Янкі Купалы, якім пашчасціла сустракацца і сябраваць з паэтам, захавалі пра яго самую светлую памяць. Для ўсіх наступных пакаленняў жыве паэтычнае слова Песняра, поўнае любові да Бацькаўшчыны і беларускага народа.

У 18.30 адбылася Святая Імша ў Архікафедральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (г. Мінск, пл. Свабоды, 9).
arrow
arrow