На базе кінастудыі «Беларусьфільм» пачынае сваю працу студыя маладзёжнага кіно «СМОЛК@»
Па ініцыятыве Міністэрства культуры з 1 жніўня на базе кінастудыі «Беларусьфільм» пачынае сваю працу студыя маладзёжнага кіно «Смолк@».
Галоўная задача студыі – практычнае навучанне творчай моладзі асновам стварэння кіно. Мастацкім кіраўніком студыі з'яўляецца кінарэжысёр, паэт, сцэнарыст Алена Турава.
У творчай моладзі будзе магчымасць даведацца пра тонкасці здымачнага працэсу і з галавой пагрузіцца ў захапляльны свет кінаіндустрыі. У праграму працы ўваходзіць правядзенне кароткіх навучальных спецкурсаў, майстар-класаў і творчых сустрэч, пітчынгаў праектаў і сцэнарыяў, эксклюзіўныя кінапрагляды з абмеркаваннем фільмаў.
Тут кожны таленавіты малады чалавек з яркай ідэяй атрымае падтрымку ў яе рэалізацыі. Спецыялісты студыі акажуць дапамогу ў распрацоўцы кінапраекта і яго вытворчасці. Лепшыя праекты будуць прафінансаваны Міністэрствам культуры.