Праект Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб змяненні кодэксаў“ прадугледжвае ўнясенне змяненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры і Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь.
Распрацоўка праекта Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб змяненні кодэксаў“ выклікана неабходнасцю ўдасканалення парадку надання культурным каштоўнасцям статусу гісторыка-культурных каштоўнасцей і пазбаўлення іх такога статусу, а таксама ўнясення іншых змяненняў, абумоўленых практыкай прымянення Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры ў частцы рэгулявання грамадскіх адносін, звязаных з дзейнасцю творчых саюзаў, увозам і вывазам культурных каштоўнасцей, бібліятэчнай справай, музейнай справай, народнымі мастацкімі рамёствамі, арганізацыяй і правядзеннем культурных мерапрыемстваў, дзейнасцю клубных фарміраванняў.
У мэтах забеспячэння паўнаты прававога рэгулявання па пытаннях увозу і вывазу культурных каштоўнасцей, арганізацыі і правядзення культурных мерапрыемстваў адначасова змяненні ўносяцца і ў Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь.
Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у
спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі або накіраваць у Міністэрства культуры з 14 па 24 студзеня 2021 г. уключна на
электронны адрас ministerstvo@kultura.by.
Дзякуем за ваша меркаванне!