adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

На знакамітай Купалаўскай сцэне Зінаіда Зубкова бліскае многія гады

09.11.2023

На знакамітай Купалаўскай сцэне Зінаіда Зубкова бліскае многія гады, віртуозна пераўвасабляючыся ў гераінь твораў Я. Купалы, А. Дударава, М. Горкага, В. Розава, М. Матукоўскага.

Для кожнага персанажа спектакля яна знаходзіць асаблівую танальнасць, заўсёды здзіўляе і зачароўвае публіку.

Шчырымі душэўнымі словамі Міністр культуры павіншаваў Народную артыстку Беларусі з 85-гадовым юбілеем: “Вы - купалаўка ў поўным сэнсе гэтага слова, чалавек, які аддаў аднаму тэатру 63 гады і ні разу не здрадзіў ні роднай сцэне, ні сваім таварышам... Гледзячы ў Вашыя вочы, забываеш усе афіцыйныя прамовы. Хочацца гаварыць з Вамі проста, як з мамай, і шчыра, ад сыноўняга сэрца, сказаць: “Дзякуй!”. Дзякуй за талент, за няспынную працу і за чалавечнасць!" 

Анатоль Мечыслававіч абвясціў віншаванне ад Кіраўніка дзяржавы, у якім падкрэслены яе талент і бясцэнны ўклад у развіццё беларускага мастацтва: "Любоўю да Радзімы, гармоніяй і прыгажосцю напоўнена ўся Ваша творчасць. Яго адметнай рысай была і застаецца вернасць лепшым традыцыям айчыннай тэатральнай школы".

Ад імя ўсіх купалаўцаў актрысу павіншаваў дырэктар тэатра Аляксандр Віктаравіч Шастакоў, а рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаіл Рыгоравіч Баразна нават зачытаў характарыстыку стараннай студэнткі акцёрскага курса тэатральна-мастацкага інстытута.

Сваімі акцёрскімі працамі не толькі ў тэатры, але і ў кіно Зінаіда Зубкова ўзбагаціла мастацтва нашай краіны! А сёння ўвечары яна выканала ролю Ганны ў спектаклі "Вечар"!.. Кранальна... Да глыбіні душы... Апладысменты не змаўкалі.




arrow
arrow