adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Узнагароджанне супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

15.09.2022

На ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання сабраліся прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, каб павіншаваць і ўзнагародзіць найлепшых супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі за плённую працу і высокі прафесіяналізм.

З віншаваннем выступіў Міністр культуры Анатоль Маркевіч: «У гонар юбілейнай даты, у Дзень бібліятэк хачу выказаць словы ўдзячнасці і падзякі за паўсядзённую, карпатлівую, а галоўнае – дзейсную працу, і пажадаць Вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, невычэрпнай творчай энергіі і стваральнай працы на карысць нашай Беларусі».

За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і значны ўклад у развіццё бібліятэчнай справы супрацоўнікі бібліятэкі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі, Граматамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Падзякай Міністра культуры Рэспублікі Беларусь, Падзякай Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, Падзякай Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Падзякай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Ганаровымі граматамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Падзякай Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Падзякай адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска, Ганаровымі граматамі, Граматамі Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, Граматамі Першамайскай раённай г. Мінска арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь».

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі. За старанныя працы на карысць Беларускай праваслаўнай царквы і Айчыны работнікам уручаны юбілейны медаль «1030-годдзе Праваслаўя на Беларускіх землях», медаль Беларускай праваслаўнай царквы святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай, Грамата Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

У гэты святочны дзень ад прадстаўнікоў міністэрстваў і ведамстваў, устаноў адукацыі і культуры ў адрас супрацоўнікаў бібліятэкі гучалі віншаванні са стогадовым юбілеем і пажаданні поспехаў, працвітання і рэалізацыі ўсіх намечаных планаў.

arrow
arrow