Напярэдадні цудоўных свят - юбілею Міністэрства культуры і Дня работнікаў культуры адбылася сустрэча Міністра культуры Маркевіча А.М. з ветэранамі ведамства
Ва ўтульнай Габеленавай зале Вялікага тэатра Беларусі ішла зацікаўленая гутарка аб праведзенай працы ў мінулыя гады і аб новых задачах, якія стаяць перад галіной.
Анатоль Мечыслававіч падкрэсліў ролю кожнага, хто ў свой час не шкадаваў ні ведаў, ні сіл, ні здароўя на карысць культурнага развіцця краіны.
На сустрэчы прысутнічалі ранейшыя Міністры культуры: Мацвяйчук В.Ф., Святлоў Б.В., намеснікі Міністраў: Рылатка В.П., Грыдзюшка В.П., Кураш У.І. і іншыя супрацоўнікі.