adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Народны артыст Расіі Мікалай Бурляеў узнагародзіў калектыў НАДТ імя М. Горкага

11.12.2023

8 снежня Старшыня Агульнарасійскага грамадскага руху «Культурны Фронт Расіі», старшыня Камісіі па культуры, навуцы і адукацыі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, прэзідэнт Міжнароднага Форуму мастацтваў «Залаты Віцязь», народны артыст Расіі Мікалай Бурляеў узнагародзіў калектыў НАДТ імя М. Горкага прызам Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Залаты Віцязь» за спектакль «Ідыёт» (рэжысёры-пастаноўшчыкі - Івана Жыгон, Стыва Жыгон).

Таксама з прывітальнай прамовай і віншаваннямі выступілі: Дарадца-пасланнік Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь П.У. Фралоў, Першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь В.І. Грамада, Старшыня Камісіі Парламенцкага Сходу па інфармацыйнай палітыцы, інфармацыйных тэхналогіях і сувязі, старшыня камісіі па правах чалавека, адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Г.Б. Давыдзька.





arrow
arrow