Насычаная праграма Дзён культуры Рэспублікі Татарстан у Беларусі працягнулася сустрэчай творчай інтэлігенцыі - правядзеннем круглага стала ў зале Нацыянальнай бібліятэкі
З музычным прывітаннем выступілі і настроілі на прадуктыўную працу Татара-башкірскі фальклорны ансамбль "Лейсян" і Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны гурт "Купалінка".
У ліку ўдзельнікаў пасяджэння - прадстаўнікі вядучых устаноў культуры.
"У нас шмат агульнага ў адукацыі, у культуры, у гісторыі", - адзначыў Міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч.
Супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Татарстанам актыўна развіваецца, ініцыююцца новыя крэатыўныя праекты, пашыраецца Дарожная карта і пацвярджэннем таму з'яўляецца падпісанне двухбаковых пагадненняў аб супрацоўніцтве ў музейнай сферы падчас пасяджэнняў.
Міністр культуры Татарстана Ірада Хафізянаўна Аюпава падкрэсліла: "Тое, што сёння столькі ўвагі надаецца культуры, дае нам перакананасць, што ў нас ёсць будучыня. Я шчыра рада, што мы з вамі сябры".
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)