adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Наталля Качанава правяла пасяджэнне арганізацыйнага камітэта Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”. Дэвіз сёлетняга форуму –“Насустрач натхненню»

06.09.2016
ХХIII Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад” пройдзе на высокім узроўні. Пра гэта заявіла намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава 6 верасня на пасяджэнні пастаянна дзеючага арганізацыйнага камітэта фестывалю. У ходзе пасяджэння разгледжаны шэраг пытанняў, звязаных з правядзеннем цэлага комплексу мерапрыемстваў матэрыяльна-тэхнічнага і творчага забеспячэння: канцэпцыя фестывалю, яго інфармацыйнае забеспячэнне, удзел замежных гасцей, падрыхтоўка аб’ектаў і афармленне горада, а таксама фінансавыя пытанні.

Віцэ-прэм’ер адзначыла, што ўсе рэалізуецца ў адпаведнасці з пастаўленымі задачамі. Як паведаміў Міністр культуры Барыс Святлоў, для ўдзелу ў фестывалі атрымана 594 заяўкі на гульнявыя, дакументальныя і дзіцячыя фільмы, а таксама 84 заяўкі для ўдзелу ў Нацыянальным конкурсе. ХХIII Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад” пройдзе ў беларускай сталіцы з 4 па 11 лістапада 2016 года.

Дэвіз сёлетняга форуму –“Насустрач натхненню».
arrow
arrow