Нацыянальны гістарычны музей азнаёміць з рускім ювелірным мастацтвам XVIII стагоддзя
Выстаўка "Даўніна і навізна. Рускае ювелірнае мастацтва XVIII стагоддзя" (рэліквіі з асобай скарбніцы Дзяржаўнага гістарычнага музея Масквы) адкрыецца 7 верасня ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў музеі.
Экспазіцыя азнаёміць з вырабамі вядомых прадстаўнікоў ювелірных цэнтраў: Масквы, Вялікага Усцюга, Табольска, Калугі. Гэта сярэбраны посуд, упрыгажэнні, прадметы асабістага ўжытку, убранне інтэр'ера. Пасля адкрыцця прыродных радовішчаў на Урале, у Сібіры для рускага ювелірнага мастацтва пачынаецца час актыўнага развіцця. На выстаўцы паказаны ўвесь спектр модных тэм і стылявых кампазіцый у дэкоры, які вызначаў раскошны побыт рускай арыстакратыі: мудрагелістыя, пышныя формы расліннага арнаменту барока, эмблематычныя выявы малюнкі, міфалагічныя сюжэты класіцызму.
Выстаўка "Даўніна і навізна. Рускае ювелірнае мастацтва XVIII стагоддзя" прызначана паказаць пошук выразнай формы ў творах рускіх ювеліраў Новага часу, напоўненага свежымі тэмамі і вобразамі еўрапейскага мастацтва. Экспазіцыя будзе працаваць па 3 лістапада.