Названыя пераможцы конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзік»
7 лістапада былі названы пераможцы конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзік». Конкурс праходзіў у сталіцы з 5 лістапада.
Лепшым фільмам конкурсу стала кінастужка «Звон надзеі» (Расійская Федэрацыя, 2022, Аляксандр Кулямін).
Прыз глядацкіх сімпатый «Лістападзіка» – у фільма «Зоркі мне пакажуць шлях» (Расійская Федэрацыя, 2022, Філіп Абруцін). Гэты фільм таксама стаў уладальнікам асаблівага прыза дзіцячага журы.
Спецыяльным прызам журы конкурсу «Лістападзік» адзначаны фільм «Абруч» (Турэцкая Рэспубліка, 2021, Ахмет Токлу).
Лепшая праца дарослага акцёра ў дзіцячым фільме і лепшая дзіцячая роля – у Івана Салаўёва і Лізаветы Бугулавай, якія сыгралі ў фільме «Зоркі мне пакажуць шлях» (Расійская Федэрацыя, 2022, Філіп Абруцін).