Новы праект «Прэс-клуб - Культура і Моладзь» і яго першы госць - Міністр культуры!
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова “Культура і мастацтва” сумесна з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, установай адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў" і дзіцяча-юнацкай тэлестудыяй Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі запускае новы ўнікальны праект для юных журналістаў "Прэс-клуб - Культура і Моладзь" "!
Юныя журналісты будуць браць інтэрв'ю ў творчых дзеячаў, прадстаўнікоў культуры і мастацтва нашай краіны! Студэнты факультэта экранных мастацтваў акадэміі - арганізоўваць здымачны працэс. Больш за тое, гледачы таксама могуць удзельнічаць, дасылаючы свае пытанні госцю на электронны адрас рэдакцыі ( kim@kultura-info.by ), і атрымліваць прызы.
Па сканчэнні Тыдня бацькоўскай любовi, які аб'яднаў два вялікія святы - Дзень маці і Дзень бацькі, тэматыка пілотнага выпуску прысвечана бацькам!
А першы госць праекта - Міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч! …Родны дом, блізкія людзі, сямейныя каштоўнасці і традыцыі... Душэўны дыялог аб тым, што важна...
Наступныя выпускі праекту глядзіце ў Telegram- і Youtube-каналах, на афіцыйным сайце рэдакцыйна-выдавецкай установы «Культура і мастацтва»!