У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў сёння ў 18.00 пакажуць фільм "Ідзі і глядзі" рэжысёра Элема Клімава і абмяркуюць кінакарціну. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла начальнік аддзела рэкламы і спецыяльных праектаў НЦСМ Аляксандра Галышка.
"Карціна для прагляду прадастаўлена непасрэдна кінастудыяй "Беларусьфільм". Вечарам пасля кінапаказу будзе абмеркаванне стужкі, мадэратарам выступіць крытык Ірэна Кацяловіч. Яна будзе кіраваць размовай і ў працэсе адказваць на пытанні", - расказала Аляксандра Галышка.
"Ідзі і глядзі" - адзін з самых вядомых беларускіх фільмаў. Раз-пораз карціна трапляе ў спісы лепшых, прафесіяналы сусветнага ўзроўню прыводзяць яе ў якасці прыкладу. Паводле слоў арганізатараў кінапаказу, гэта бязлітасны фільм пра вайну. "Здымалася карціна сумеснымі намаганнямі Мінска і Масквы, да таго ж рэжысёр Элем Клімаў не беларус, але ўсё ж фільм з'яўляецца сапраўды беларускім. Гэта яго прыналежнасць канкрэтнай прасторы якраз і будзе абмяркоўвацца пасля прагляду", - адзначылі ў НЦСМ.
Цыкл паказаў беларускага ваеннага кіно прымеркаваны да выставы "Алфавіт вайны".-0-
НАВIНЫ БЕЛАРУСI