adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Аб фінале нацыянальнага адбору прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь на ўдзел у XXXIV Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2025" і XXIII Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе "Віцебск-2025"

05.02.2025

У рамках падрыхтоўкі XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" Міністэрствам культуры праводзіцца нацыянальны адбор прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь на ўдзел у XXXIV Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2025" і XXIII Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе "Віцебск-2025".

Фінал нацыянальнага адбору да міжнародных конкурсаў

15 сакавіка 2025 г. у культурнай сталіцы Беларусі 2025 года - г. Іванава на базе ДУК "Іванаўскі раённы Цэнтр культуры і народных традыцый" у фармаце гала-канцэртаў з ажыццяўленнем Белтэлерадыёкампаніяй прамой трансляцыі мерапрыемстваў.

У склад удзельнікаў фіналу нацыянальнага адбору да дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск" увайшлі:

1. Кісялёва Сафія (Магілёўская вобл.);

2. Таранда Макар (г. Мінск);

3. Зянько Лізавета (Мінская вобл);

4. Сухан Амалія (Мінская вобл.);

5. Лагута Лаура (Мінская вобл.);

6. Стасюк Глеб (г. Брэст);

7. Зінгман Маргарыта (Мінская вобл.);

8. Філіпава Маргарыта (г. Брэст);

9. Пухоўскі Дзмітрый (г. Магілёў);

10. Масловіч Марыя (Гродзенская вобл.).

Удзельнікамі фіналу нацыянальнага адбору да конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск" сталі:

1. Пенязь Вольга (Мінская вобл.);

2. Лейкіна-Язева Анастасія (г. Віцебск);

3. Каваленка Апалінарыя (г. Мінск);

4. Самалётава Ангеліна (г. Мінск);

5. Аруцюнян Уладзімір (г. Барысаў);

6. Лашчэўскі Павел (г. Мінск);

7. Цімакоў Максім (г. Баранавічы);

8. Журавіч Аляксандр (г. Мінск);

9. Сазонаў Уладзіслаў (Мінская вобл.);

10. Бернатовіч Валерыя (г. Мінск).

Для ўдзелу ў фінале неабходна выканаць па дзве кампазіцыі:

удзельнікам дзіцячага музычнага конкурсу:

эстрадную песню беларускага аўтара на беларускай мове;

эстрадную песню па выбары ўдзельніка, якая найбольш ярка адлюстроўвае яго выканальніцкае майстэрства і артыстычныя здольнасці;

удзельнікам конкурсу выканаўцаў эстраднай песні:

эстрадную песню кампазітара славянскай краіны на адной са славянскіх моў;

папулярную кампазіцыю на замежнай мове (“сусветны хіт”).

14.03.2025 плануецца заезд удзельнікаў у г. Іванава і папярэднія рэпетыцыі, 15.03.2025 – канцэрт-праслухоўванне ўдзельнікаў нацыянальнага адбору да ХХIII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск" (12.00), і канцэрт-праслухоўванне ўдзельнікаў нацыянальнага адбору да XXXIV Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск" (17.00) з удзелам папулярных артыстаў эстрады.

Даведачную інфармацыю можна атрымаць па тэл. 203 56 85, 203 91 31, (80212) 67 33 40.

arrow
arrow