Аб правядзенні 2 этапу адборачных тураў да міжнародных конкурсаў у рамках XIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»
23 і 24 студзеня 2023 г. на базе ДТВУ «Маладзёжны тэатр эстрады» (вул. Маскоўская, 18А) запланавана правядзенне 2 этапа адборачных тураў
да ХXI Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск» і XXXII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» у рамках XXXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (у рэжыме жывога гуку ў суправаджэнні фанаграмы).
У праслухоўваннях 2 этапу нацыянальнага адбору да міжнародных конкурсаў фестывалю прымуць удзел пераможцы рэгіянальных адборачных тураў, а таксама прадстаўнікі падпарадкаваных Міністэрству культуры арганізацый згодна са спісам (прыкладаецца).
Графік правядзення праслухоўванняў:
23.01.2023 (панядзелак) –
10.00 - 11.30 - рэгістрацыя ўдзельнікаў 2 этапу да дзіцячага музычнага конкурсу і лёсаванне;
12.00 - 16.00 - праслухоўванне ўдзельнікаў да дзіцячага музычнага конкурсу і падвядзенне вынікаў;
24.01.2023 (аўторак) –
10.00 - 11.30 - рэгістрацыя ўдзельнікаў 2 этапу да конкурсу выканаўцаў эстраднай песні і лёсаванне;
12.00 - 16.00 - праслухоўванне ўдзельнікаў 2 этапу да конкурсу выканаўцаў эстраднай песні (дарослыя), падвядзенне вынікаў.
Для ўдакладнення арганізацыйных пытанняў просьба звяртацца ў канцэртны аддзел ДТВУ «Маладзёжны тэатр эстрады» (тэл. 319 19 49; 272 71 58; 358 45 66; e-mail: teatrestrady@mail.ru).
Па выніках 2 этапу рашэннем экспертнай групы, склад якой зацвярджаецца Міністэрствам культуры, будзе вызначана па 10 удзельнікаў да дзіцячага музычнага конкурсу і да конкурсу выканаўцаў эстраднай песні для ўдзелу ў фінале нацыянальнага адбору.
Фінал нацыянальнага адбору да міжнародных конкурсаў 18 сакавіка 2023 г. у г.Слуцку.
З Інструкцыяй аб правядзенні адборачных тураў да Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» і Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск» можна азнаёміцца на сайце Міністэрства культуры (http://www.kultura.by/by/konkursy-merapryemstvy/)