adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Абмеркаваны вынікі правядзення XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» і падыходы да яго правядзення ў 2023 годзе

27.09.2022

Вынікі правядзення XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" і падыходы да яго правядзення ў 2023 годзе абмеркаваны 27 верасня на пасяджэнні рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта пад кіраўніцтвам Намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігара Петрышэнкі.

Міністр культуры Анатоль Маркевіч адзначыў паспяховую рэалізацыю праграмы мерапрыемстваў фестывалю, запатрабаванасць фестывальных праектаў у гледача.

Тым не менш ёсць куды развівацца далей. Пастаўлены задачы аб абнаўленні праграмы і фармату правядзення асноўных мерапрыемстваў фестывалю, насычэнні фестывальнай палітры новымі праектамі, у тым ліку для маладзёжнай аўдыторыі, з асваеннем новых пляцовак для іх правядзення. Будзе наладжана больш шчыльнае супрацоўніцтва з расійскім бокам па рэалізацыі праектаў Саюзнай дзяржавы.

arrow
arrow