adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Навучальныя курсы

29.11.2023

З 29 па 30 лістапада 2023 года на базе ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» упершыню арганізаваны навучальныя курсы для кіруючых работнікаў і спецыялістаў служб дакументацыйнага забеспячэння ўпраўлення дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству культуры, па тэме «Актуальныя пытанні вядзення справаводства ў арганізацыях сферы культуры».

38 слухачам - прадстаўнікам арганізацый сферы культуры, прапанавана праграма, складзеная Інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў УА «БДУКіМ».

У ходзе заняткаў будуць вывучаны:

- патрабаванні нарматыўных прававых актаў па пытаннях арганізацыі справаводства ў Рэспубліцы Беларусь;

- парадак разгляду і вядзення справаводства па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, у тым ліку праведзены практычныя заняткі з выкарыстаннем дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб;

- практычныя аспекты арганізацыі архіўнай дзейнасці і іншыя пытанні.

Адкрыла курсы начальнік аддзела арганізацыйнай работы і справаводства Міністэрства культуры Быкава А.У. выступленнем па пытанні «Патрабаванні, якія прад'яўляюцца Міністэрствам культуры, да арганізацыі работы па вядзенню справаводства ў падпарадкаваных арганізацыях».



arrow
arrow