Навучальны курс "Актуальныя пытанні развіцця сферы культуры" (працяг)
Сёння ў г. Бабруйску завяршае работу навучальны курс "Актуальныя пытанні ў развіцці сферы культуры".
У мерапрыемстве прынялі ўдзел Ратабыльская В.Л., начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння са сродкамі масавай інфармацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Кузняцова Н.У., дырэктар РВУ "Культура і мастацтва", Бірукоў А.У., начальнік аддзела рэалізацыі праграм даўніверсітэцкай адукацыі і прафарыентацыі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова.
Удзельнікі мерапрыемства наведалі з агляднай экскурсіяй знакавыя аб'екты г. Бабруйска, аб'екты гісторыка-культурнай спадчыны.
Не засталіся абыякавымі ўдзельнікі навучальнага курса да гадавіны Хатынскай трагедыі, ушанаваўшы памяць загінуўшых хвілінай маўчання.
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)