Аб'яўлены конкурсны адбор сцэнарных планаў цырымоній адкрыцця і закрыцця Рэспубліканскага фестывалю беларускіх фільмаў
Міністэрства культуры і арганізатары Рэспубліканскага фестывалю беларускіх фільмаў (далей – кінафестываль) праводзяць конкурсны адбор сцэнарных планаў цырымоній адкрыцця і закрыцця кінафестывалю.
Кінафестываль пройдзе з 25 па 29 верасня ў г. Брэсце. Пляцоўка для правядзення цырымоній адкрыцця і закрыцця кінафестывалю - зала № 1 кінатэатра "Беларусь" г. Брэста.
Да ўдзелу ў адборы запрашаюцца рэжысёры-пастаноўшчыкі тэатральна-відовішчных арганізацый і арганізацый культуры, студэнты і навучэнцы ўстаноў адукацыі ў сферы культуры, якія навучаюцца па спецыяльнасцях "рэжысура тэатра", "рэжысура святаў", "мастацтва эстрады (рэжысура)" і роднасных спецыяльнасцях, а таксама іншыя асобы, якія маюць вопыт правядзення культурных мерапрыемстваў.
Сцэнарныя планы, якія прадстаўляюцца для ўдзелу ў конкурсным адборы, павінны адпавядаць наступным умовам:
- працягласць цырымоніі адкрыцця да 45 хвілін, закрыцця – да 2 гадзін;
- уключэнне ў сцэнарны план цырымоніі адкрыцця прывітання ганаровых гасцей – арганізатараў кінафестывалю, прадстаўленне журы конкурсаў кінафестывалю і фільмаў – удзельнікаў конкурсных паказаў кінафестывалю (конкурс гульнявых фільмаў; конкурс тэлевізійных фільмаў (тэлесерыялаў); конкурс неігравых фільмаў; конкурс анімацыйных фільмаў; конкурс студэнцкіх фільмаў, творчыя нумары, прысвечаныя Беларусі, г. Брэсту і беларускаму кіно;
- уключэнне ў сцэнарны план цырымоніі закрыцця ўручэння ўзнагарод конкурсаў кінафестывалю: конкурс ігравых фільмаў: Гран-пры "За лепшы ігравы фільм"; "За лепшы сцэнар"; "За лепшую рэжысуру"; "За лепшы дэбют у кінарэжысуры" імя Віктара Турава; "За лепшую аператарскую работу" імя Юрыя Марухіна; "За лепшую мужчынскую ролю"; "За лепшую жаночую ролю"; дыпломы: "За лепшую мужчынскую ролю другога плана"; "За лепшую жаночую ролю другога плана"; "За лепшае музычнае рашэнне"; "За лепшае выяўленчае рашэнне"; "За лепшую работу мастака па касцюмах"; "За лепшую работу мастака-грымёра"; "За лепшае гукавое рашэнне"; конкурс тэлевізійных фільмаў (тэлесерыялаў): прыз "За лепшы тэлевізійны фільм (серыял)"; конкурс неігравых фільмаў: прыз "За лепшы неігравы фільм"; конкурс анімацыйных фільмаў: прыз "За лепшы анімацыйны фільм"; дыплом "За лепшае выяўленчае рашэнне (анімацыйны фільм)"; конкурс студэнцкіх фільмаў: дыплом "За лепшую студэнцкую работу "Момант ісціны" імя Міхаіла Пташука і спецыяльных узнагарод: прыз "За асаблівы ўклад у галіне кінематаграфіі"; дыплом "Лепшаму калектыву кінапракату за прапаганду беларускіх фільмаў", творчыя нумары;
- выкарыстанне жывога музычнага выканання (з жывым музычным суправаджэннем або суправаджэннем "фанаграма мінус");
- удзел лепшых выканаўцаў і творчых калектываў Беларусі, Брэста і Брэсцкай вобласці;
- улік пры распрацоўцы пастановачных рашэнняў тэхнічных магчымасцей сцэнічнай пляцоўкі, на якой праходзяць цырымоніі адкрыцця і закрыцця кінафестывалю.
У выпадку, калі сцэнарны план будзе прызнаны пераможцам конкурснага адбору, яго аўтар (калектыў аўтараў) павінен быць гатовы ўзяць на сябе фарміраванне рэжысёрска-пастановачнай групы і работу па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства, а таксама па рэалізацыі заўваг і прапаноў арганізатараў мерапрыемства, якія ўзнікаюць пры яго падрыхтоўцы і правядзенні.
У выпадку адмовы аўтара сцэнарнага плана альбо ўдзельнікаў сфарміраванай ім рэжысёрска-пастановачнай групы ад падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемства на любым этапе гэтай работы арганізатары пакідаюць за сабой права рэалізаваць дадзены сцэнарны план з прыцягненнем іншых спецыялістаў.
У накіроўваемых на конкурсны адбор матэрыялах просьба пазначыць прозвішча, імя, імя па бацьку аўтараў сцэнарнага плана і эскізаў мастацкага афармлення месца правядзення мерапрыемства, чысло, месяц, год іх нараджэння, а таксама нумар (нумары) мабільнага тэлефона і адрас (адрасы) электроннай пошты.
Матэрыялы ў электронным выглядзе просьба прадставіць у тэрмін не пазней за 22 жніўня 2025 г. на адрас электроннай пошты: 1zam@kultura.gov.by.
Даведкі можна атрымаць па тэлефоне: (017) 203 25 59.