Вызначаны тэрміны грамадскага абмеркавання твораў, адабраных на суісканне прэмій Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва
Пастаянны Камітэт Саюзнай дзяржавы паведамляе, што ў перыяд з 1 ліпеня па 1 верасня 2023 года праводзіцца грамадскае абмеркаванне твораў, адабраных для ўдзелу ў конкурсе на суісканне прэмій Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2023 - 2024 гады.
Прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва прысуджаюцца за творы літаратуры і мастацтва, якія ўносяць вялікі ўклад ва ўмацаванне адносін братэрства, дружбы і ўсебаковага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі - удзельніцамі Саюзнай дзяржавы, аўтарамі якіх з'яўляюцца грамадзяне дзяржаў - удзельніц Саюзнай дзяржавы. Прэміі прысуджаюцца адзін раз на два гады. Памер адной прэміі складае пяць мільёнаў расiйскіх рублёў. Рашэнне аб прысуджэнні прэмій прымаецца Вышэйшым Дзяржаўным Саветам Саюзнай дзяржавы.
У адпаведнасці з Палажэннем аб прэміях, зацверджаным Саветам Міністраў Саюзнай дзяржавы ад 29 кастрычніка 2005 г. № 30, Экспертным саветам пры Пастаянным Камітэце Саюзнай дзяржавы для ўдзелу ў конкурсе на суісканне прэмій адабраны наступныя творы:
Стварэнне музея ў дзяржаўнай установе «Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь»;
аўтарскі калектыў у складзе:
Скробат Віктар Мікалаевіч, галоўны архітэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга «Інстытут Белдзяржпраект»;
Пяткевіч Андрэй Георгіевіч, мастак-манументаліст, член грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз мастакоў»;
Храмы Аляксандр Васільевіч, дырэктар дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь».
Стварэнне цыкла канцэртаў, прысвечаных Вялікай Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне (7 мая 2021 г. «Любімыя мелодыі ваенных гадоў»; 5 мая 2022 г. Сёмая сімфонія «Ленінградская» Д. Шастаковіча; 22 чэрвеня 2 г. «Рэквіем» Д. Кабалеўскага на вершы Р. Раждзественскага);
аўтар - Анісімаў Аляксандр Міхайлавіч, галоўны дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь установы «Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія».
Стварэнне і рэалізацыя гісторыка-асветніцкага праекта «Бацькаўшчына», выданне аўтарскіх кніг-альбомаў;
аўтар – Ліхадзедаў Уладзімір Аляксеевіч, пазаштатны аўтар рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда».
Песні «Беларусь» (словы К.А. Абойшчыкава, музыка В.Г. Захарчанка), «Русь» (словы І. Нікіціна, музыка В.Г. Захарчанка), «Цераз рэчаньку» (беларуская народная песня, музычная апрацоўка В.Г. Захарчанка);
аўтар - Захарчанка Віктар Гаўрыловіч, генеральны дырэктар дзяржаўнай бюджэтнай навукова-творчай установы культуры Краснадарскага краю «Кубанскі казачы хор».
Праект «Смаленская крэпасць у артэфактах бібліятэк і архіваў Саюзнай дзяржавы»;
аўтарскі калектыў у складзе:
Піляк Сяргей Аляксандравіч, дырэктар Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы культуры «Дзяржаўны музей «Смаленская крэпасць»;
Запартыка Аляксандр Міхайлавіч, дырэктар установы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі»;
Валуеў Дзям'ян Валер'евіч, старшы навуковы супрацоўнік Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы культуры «Дзяржаўны музей «Смаленская крэпасць».
З інфармацыяй аб творах і іх аўтарах можна азнаёміцца ў раздзелах аб прэміі Саюзнай дзяржавы на інтэрнет-рэсурсах Саюзнай дзяржавы (www.посткомсг.рф i www.soyuz.by) і на сайце РУП «Дом прэсы» (www.dompressy.by).
Водгукі і рэцэнзіі на творы, адабраныя для ўдзелу ў конкурсе на суісканне прэмій Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва, а таксама меркаванні і прапановы можна накіроўваць па электроннай пошце: mail@postkomsg.com ці па адрасах:
у Расійскай Федэрацыі – 119034, г. Масква, Яропкінскі зав., д. 5, буд. 1, Пастаянны Камітэт Саюзнай дзяржавы;
у Рэспубліцы Беларусь - 220004, г. Мінск, праспект Пераможцаў, д. 7, Прадстаўніцтва Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы ў г. Мінску.