Ад чыстага сэрца гаворым «дзякуй!». І нізкі паклон!
30 верасня на святочную сустрэчу ў Мінкультуры запрошаны людзі, якія ў розны час працавалі ў міністэрстве, а зараз знаходзяцца на пенсіі.
Гэта сустрэча – шчырая даніна павагі працы і вопыту, удзячнасць, падзяка за неацэнны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры і роднай Беларусі. «Без пафасу скажу, што мы рады бачыць родных людзей - тых, хто ў розны час рабіў каласальную працу на карысць роднага міністэрства, нашай роднай краіны. Тое, што зроблена вамі, паверце, знаходзіцца ў надзейных руках нашых адмыслоўцаў. Яны працягваюць справы, распачатыя вамі», - адзначыў Міністр культуры Анатоль Маркевіч.
Размова атрымалася душэўнай! Аб культуры і жыцці! Пра мінулае і дзень сучасны!.. А ва ўнісон цёплай гутарцы гучалі песні ў выкананні артыстаў Маладзёжнага тэатра эстрады.