adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Айчыннае кіно для пасажыраў цягнікоў міжрэгіянальных ліній бізнес-класа!!!

02.07.2024

З 2 ліпеня пасажыры цягнікоў міжрэгіянальных ліній бізнес-класа, якія звязваюць Мінск з абласнымі цэнтрамі Беларусі, могуць глядзець найлепшыя беларускія фільмы. Падключыўшыся да медыясервера, можна паглядзець 22 беларускія кінастужкі з залатога фонду кінастудыі "Беларусьфільм", сярод якіх "Альпійская балада", "Белыя росы", "У жніўні 44-га", "Дзікае паляванне караля Стаха".

Усталяванне дадатковага праграмнага забеспячэння на гаджэтах не патрабуецца.

Глядзіце айчыннае кіно і атрымлівайце асалоду ад падарожжа!





arrow
arrow