Адкрыццё Рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў - 2022»)
Адкрыццё Рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў – 2022») атрымалася вельмі відовішчным. Па сцэнары артысты і творчыя калектывы з усіх куткоў Беларусі прадставілі народныя святы ўсяго каляндарнага цыклу. У нашых продкаў год браў пачатак з вясны. Са сцэны «гукалі вясну», паказвалі велікодныя традыцыі. Адкрыццё ператварылася і ў карагод дружбы: ганаровыя госці – творчыя дэлегацыі з 19 расійскіх рэгіёнаў.