Дзень народнага адзінства сапраўды ўсенароднае свята! Адзначалі яго па ўсёй краіне!
Дзень, які ў нашай гістарычнай памяці стаіць побач з дзяржаўнымі святамі Вялікай Перамогі і Днём Незалежнасці Беларусі, як адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пад час патрыятычнага форуму «Гэта НАША гісторыя!», які праходзіў у «Мінск-Арэне».
Па ўсёй краіне адбыліся мітынгі, інфармацыйныя гадзіны, дыялогавыя пляцоўкі. Працавалі выставы дзіцячых малюнкаў, прысвечаных гісторыі нашай дзяржавы. Былі арганізаваны аўта- і велапрабегі і, вядома, канцэртныя праграмы.Знаковым для нашай краіны стаў грандыёзны патрыятычны форум да Дня народнага адзінства ў «Мінск-Арэне» «Гэта НАША гісторыя!». На працягу дзвюх гадзін быў прадстаўлены візуальны пераказ гісторыі Беларусі з выкарыстаннем апошніх тэхналагічных навінак і сучасных спецэфектаў. У праекце прынялі ўдзел 2 тысячы артыстаў.
Форум у Мінску ўпершыню для Беларусі паказалі па тэхналогіі 360-градуснай здымкі. Тыя, хто не прысутнічаў на «Мінск-Арэне» альбо не паспеў паглядзець форум у жывым эфіры, могуць паглядзець яго ў запісе. Прачуць атмасферу свята дазволяць і ўдзельнікі форуму, якія актыўна дзяліліся з журналістамі сваімі ўражаннямі.
З выступленнем Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнка на патрыятычным форуме можна пазнаёміцца на сайце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.