Паважаныя работнікі культуры! Дарагія калегі!
Віншую ўсіх вас з Днём работнікаў культуры, які традыцыйна адзначаецца ў Беларусі ў другую нядзелю кастрычніка.
Гэта не проста афіцыйная дата. Гэта свята, якое заклікана нагадаць, што наша праца на карысць айчыннай культуры важна для ўсёй краіны. Бо на дзеячаў культуры ускладзена вялікая адказнасць як за мінулае, так і за будучыню дзяржавы: за фарміраванне ў грамадзян добрага мастацкага густу, за маральнае здароўе моладзі, за выхаванне падрастаючага пакалення ў духу любові да Айчыны і яго гісторыі.
У гэты ўрачысты дзень прыміце словы шчырай падзякі за вашу плённую і патрэбную людзям працу, пастаянны творчы пошук, за любоў да прыгожага і імкненне данесці гэтую любоў людзям. Ўдзячны ўсім за ўвагу і беражлівыя адносіны да культурнай спадчыны, за паспяховае развіццё мастацтва, народнай творчасці, музейнай і бібліятэчнай справы.
Асаблівыя словы ўдзячнасці адрасую ветэранам культуры за бязмежную адданасць прафесіі.
Жадаю ўсім вам здароўя, аптымізму, новых творчых перамог і здзяйсненняў! Упэўнены, што і ў далейшым сваю стваральную дзейнасць і талент вы будзеце прысвячаць самому высакароднай справе - духоўнаму развіццю роднай дзяржавы.
Міністр культуры
Рэспублікі Беларусь Юрый Бондар