adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь павіншаваў усіх работнікаў культуры з прафесійным святам

08.10.2023

Паважаныя сябры! Сардэчна віншую вас з прафесійным святам.

Дзякуючы шматграннаму таленту, мудрасці і нястомнай працы многіх пакаленняў творчых работнікаў умацоўваецца народнае адзінства.

Сфера культуры з’яўляецца скарбонкай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны краіны і найважнейшай крыніцай фарміравання беларускай дзяржаўнасці. На працягу стагоддзяў выступае аб’яднальным фактарам для грамадства, надзейным бар’ерам і ментальным імунітэтам ад уплыву непрымальнага светапогляду.

Упэўнены, што і надалей вы будзеце натхнёна памнажаць багацце нацыянальнага мастацтва, выхоўваць на традыцыйных каштоўнасцях маладое пакаленне і абуджаць гонар за Радзіму.

Жадаю вам добрага здароўя, поспехаў і новых здзяйсненняў.

Прэзiдэнт Рэспублкi Беларусь

Аляксандр Рыгоравiч Лукашэнка


arrow
arrow