adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Першы намеснік Міністра культуры правёў шэраг двухбаковых сустрэч

09.09.2022

9 верасня Першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Валерый Грамада правёў двухбаковыя сустрэчы з кіраўніцтвам міністэрстваў культуры Казахстана і Узбекістана.

Валерый Іванавіч сустрэўся з Віцэ-міністрам культуры Казахстана Нуркісай Даўешовым. Абмяркоўваліся маючыя адбыцца Дні культуры Казахстана ў Беларусі, якія пройдуць у лістападзе, пашырэнне супрацоўніцтва ў галіне кінавытворчасці і дыстрыбуцыі фільмаў. У полі зроку таксама было пытанне арганізацыі ў бліжэйшай перспектыве ў Акадэміі музыкі Беларусі майстар-класаў па выканальніцтве на домбры.

Таксама адбылася двухбаковая сустрэча з Намеснікам Міністра культуры Узбекістана Мураджонам Маджыдавым. Абмяркоўваліся пытанні сумеснай кінавытворчасці, музейнай справы, правядзення абменных дзён культуры паміж краінамі ў 2023-2024 гг.

Акрамя таго, першы намеснік Міністра культуры Валерый Грамада сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Паўлам Уцюпіным. Абмяркоўваліся пытанні прасоўвання беларускай культуры (музычнага мастацтва, кінематаграфіі, тэатральнага мастацтва) у Казахстане. Увага была ўдзелена актывізацыі ўзаемадзеяння дзвюх краін па пытаннях адукацыі ў сферы культуры.

Двухбаковыя сустрэчы былі праходзілi ў сталіцы Казахстана Нур-Султане ў рамках XXXVII пасяджэння Савета па культурным супрацоўніцтве дзяржаў-удзельніц СНД.

arrow
arrow