adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Pэспубліканская нарада па актуальным пытанням аховы гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь 

30.04.2021

У г. Кобрыне Брэсцкай вобласці адбылася рэспубліканская нарада па актуальным пытанням аховы гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь з удзелам Міністра культуры Маркевіча А.М.

30 красавіка 2021 г. у Кобрынскім Палацы культуры па ініцыятыве Міністэрства культуры адбылася рэспубліканская нарада па пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны і пытаннях, узнікаючых пры выкананні работ на нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях катэгорыі “3”.
У нарадзе прынялі ўдзел Міністр культуры Маркевіч Анатолій Мечыслававіч, старшыня Брэсцкага аблвыканкама Шулейка Юрый Вітольдавіч, прадстаўнікі Брэсцкага аблвыканкама і Кобрынскага райвыканкама, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, прадстаўнікі навукова-праектных арганізацый, у тым ліку ААТ “Белрестаўрацыя”.

Удзельнікі абмеркавалі прававыя, матэрыяльна-тэхнічныя, навуковыя аспекты выканання работ на нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях катэгорыі “3” (рэгіянальнага значэння), якія складаюць больш за 80% ад агульнай колькасці аб’ектаў спадчыны, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Палажэнні, накіраваныя на ўдасканаленне парадку выканання работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях адпаведнай катэгорыі, уключаны ў праект Закона Рэспублікі Беларусь “Аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры”.
Пасля нарады ўдзельнікі ўсклалі кветкі да помніка вызвалення г.Кобрына ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў.

 

arrow
arrow