adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Пяць новых нематэрыяльных праяўленняў творчасці чалавека атрымаюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

11.12.2019

11 снежня 2019 года на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь былі разгледжаны і падтрыманы прапановы аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці пяці новым нематэрыяльным праяўленням творчасці чалавека:
• тэатральны феномен Купалаўскай "Паўлінкі" ДУ "Нацыянальны акадэмiчны тэатр імя Янкi Купалы";
• традыцыя веснавых карагодаў на Вялікдзень, Праводную нядзелю і "Провады зімы" ў в. Пінкавічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці;
• традыцыя шчадравання "Конікі" у г. Давыд-Гарадок Столінскага раёна Брэсцкай вобласці;
• выраб дываноў у тэхніцы аплікацыі саломкай па тканіне ў в. Рухава, аграгарадку Палажэвічы і г. Старыя Дарогі Старадарожскага раёна Мінскай вобласці;
• традыцыя прыгатавання «Поразаўскай банкухі» ў г.п. Поразава, в. Карэвічы Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці.

Пасля прыняцця адпаведнага рашэння Міністэрства культуры дадзеныя элементы будуць уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.


arrow
arrow