adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Падпісанне пагаднення па рэалізацыі праекта «Урок у музеі»

23.02.2024
























Гісторыя гэта тое, што адбываецца тут і зараз

Сімвалічна, у святочны дзень 23 лютага ў музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці прайшла серыя мерапрыемстваў, прысвечаных падпісанню Пагаднення паміж Міністэрствам адукацыі і Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь па рэалізацыі праекта "Урок у музеі".

У бліжэйшай перспектыве ў рамках праекта ўрокі гісторыі для школьнікаў будуць праходзіць па-за сценамі класаў, а сярод музейных экспазіцый, прысвечаных тэмам навучальных заняткаў.

Для навучэнцаў з розных школ горада Мінска, кадэцкага вучылішча і педагагічнага каледжа была праведзена экскурсія па музеі і першы ўрок гісторыі пад назвай "Гісторыя здзяйсняецца сёння!". Урок прайшоў сумесна з першым намеснікам Міністра культуры - Валерыем Іванавічам Грамадой і намеснікам Міністра адукацыі Аляксандрам Уладзіміравічам Кадлубаем.

У школьнікаў была ўнікальная магчымасць задаць пытанні намеснікам ведамстваў і папоўніць скарбонку ведаў новымі матэрыяламі аб гісторыі развіцця станаўлення нашай краіны!

arrow
arrow