Падвядзенне вынікаў Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры»
У прафесійнае свята – Дзень бібліятэк – Нацыянальная бібліятэка традыцыйна ўзнагароджвае пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры».
Па выніках 30-га, юбілейнага конкурсу дыпломамі першай, другой і трэцяй ступені адзначаны 22 публічныя бібліятэкі краіны, 5 бібліятэк прадстаўлены да заахвочвання.
З поўным спісам пераможцаў і прадстаўленымі імі праектамі можна пазнаёміцца на сайце Нацыянальнай бібліятэкі.