Падведзены вынікі дзейнасці арганізацый сферы культуры за першы квартал 2022 года
31 мая на апаратнай нарадзе Міністэрства культуры падведзены вынікі дзейнасці арганізацый сферы культуры за першы квартал 2022 года.
Прааналізаваны паказчыкі работы тэатраў, канцэртных, культурна-асветных арганізацый, устаноў адукацыі ў сферы культуры. У полi зроку ўдзельнікаў нарады - наведвальнасць, колькасць праведзеных мерапрыемстваў, гастрольная дзейнасць, экспарт паслуг, атрыманне пазабюджэтных даходаў. Увага нададзена мерам, якія прадпрымаюцца калектывамі, каб быць запатрабаванымі. Бо, як зазначыў Міністр культуры Анатоль Маркевіч, глядач, наведвальнік ідзе туды, дзе яму цікава.
У цэлым даведзеныя паказчыкі па сферы культуры выкананы. Разам з тым, асобнымі ўстановамі, як рэспубліканскага, так і рэгіянальнага ўзроўню, дасягнуты не ўсе планавыя паказчыкі. І на гэта звернута ўвага на апаратнай нарадзе.
Аналізуемыя паказчыкі ўплываюць на ўзровень заработнай платы. Так, выніковай калегіяй Міністэрства культуры было прынята рашэнне аб павелічэнні накіравання пазабюджэтных сродкаў на стымулюючыя выплаты работнікам арганізацый культуры ў параўнанні з 2021 годам - не менш як на 9 %. Выкананне гэтага паказчыка таксама знаходзіцца на асаблівым кантролі Міністэрства культуры.
Аналіз дзейнасці арганізацый культуры праходзіць на сістэмнай аснове. Чарговыя вынікі будуць падведзены па выніках работы за першае паўгоддзе.