Падведзены вынікі конкурсу сінопсісаў (сцэнарных заявак) фільма па тэме «Легенды беларускага спорту»
27 кастрычніка на базе Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» адбылося пасяджэнне журы конкурсу сінопсісаў (сцэнарных заявак) фільма па тэме «Легенды беларускага спорту».
Пераможцам конкурсу прызнаны Ігар Коласаў (сінопсіс пад працоўнай назвай «Пацалаваны ў верхавіну Богам»).
Конкурс арганізаваны з мэтай далейшага стварэння літаратурнага сцэнарыя і вытворчасці на яго аснове высокамастацкага фільма ў ігравой форме, прысвечанага легендарнаму беларускаму спартсмену мінскага футбольнага клуба «Дынама» Аляксандру Пракапенку.