adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Падведзены вынікі VI Нацыянальнага форуму "Музеі Беларусі"

30.05.2025

Урачыстае закрыццё форуму адбылося ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры BELEXPO. У рамках цырымоніі закрыцця таксама адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурса прафесійнага майстэрства. Узнагароды лепшым музейшчыкам краіны ўручыў намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Сяргей Саракач.

У намінацыі "За лепшую культурна-адукацыйную праграму" дыпломам І ступені ўзнагароджаны Лідскі гісторыка-мастацкі музей за культурна-адукацыйную праграму "Рэха продкаў", Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджаны Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік за культурна-адукацыйны праект "Ваеннае дзяцінства", дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей за культурна-адукацыйную праграму "Гісторыя вялікага подзвігу".

У намінацыі "За навацыі ў музейнай дзейнасці" дыпломам І ступені ўзнагароджаны Мсціслаўскі раённы гісторыка-археалагічны музей за праект віртуальнай рэальнасці "Лісты ваенных гадоў: голас сведкаў вайны", дыпломам ІІ ступені ўзнагароджаны Віцебскі абласны краязнаўчы музей за перасоўны трамвай музей "Віцебскі трамвай", дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны Мінскі абласны краязнаўчы музей за экспазіцыю мастацкіх галаграм "Паэзія музейных каштоўнасцяў".

У намінацыі "За лепшае музейнае выданне" дыпломам І ступені ўзнагароджаны Шклоўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей за выданне мемуараў "Незгасная слава камандзіра партызанскай брыгады "Чэкіст" Г.А. Кірпіча", дыпломам ІІ ступені ўзнагароджаны Смаргонскі "Летапіс ваенных гадоў", дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны Музей-сядзіба М.К. Агінскага за выданне "Музей-сядзіба М.К. Агінскага ў прасторы культуры".

У намінацыі "За лепшы экспазіцыйна-выставачны праект" дыпломам І ступені ўзнагароджаны Лагойскі краязнаўчы музей імя Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў за экспазіцыйны праект "Музей у музеі — стварэнне раздзела пастаяннай экспазіцыі дзяржаўнай установы культуры "Лагойскі краязнаўчы музей імя Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў", дыпломам ІІ ступені ўзнагароджаны Магілёўскі абласны краязнаўчы музей ім. Е.Р. Раманава за экспазіцыйны праект "80 рэліквій Вялікай Айчыннай вайны", дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны Брэсцкі абласны краязнаўчы музей за экспазіцыйны праект "Брэстчына этнаграфічная".


arrow
arrow