adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Падведзены вынікі XIV рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года-2021»

15.04.2022

Падведзены вынікі XIV рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года-2021». Ва ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання, якая праходзіла ў канферэнц-зале Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, прыняў удзел Міністр культуры Анатоль Маркевіч. Кіраўнік ведамства ўзнагародзіў найлепшых у намінацыі «Духоўнасць і культура».

- Духоўнасць і культура - паняцці непарыўныя. І сёння яны як ніколі актуальныя. На нашых вачах адбываюцца глыбокія змены ў сферы маральнасці. Наша задача - пераадолець гэты негатыўны ўплыў, абараніць гістарычную памяць, захаваць пераемнасць пакаленняў, маральныя арыенціры. Любоў да роднай зямлі і людзей, павага да мінулага, прыхільнасць да традыцый, шанаванне старэйшых пакаленняў – вось наша сістэма каардынат. І жанчыны Беларусі ўносяць неацэнны ўклад у яе захаванне, - адзначыў Анатоль Маркевіч.

Конкурс «Жанчына года» праводзіцца Беларускім саюзам жанчын з мэтай заахвочвання жанчын Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі выдатных поспехаў у розных сферах дзейнасці. У гэтым годзе ў конкурсе прынялі ўдзел больш за 400 чалавек. Пераможцаў выбралі ў васьмі намінацыях.

arrow
arrow