adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Памятаем! Ганарымся! Не здрадзім!

09.05.2022

9 Мая – адно з найважнейшых свят у гісторыі нашай краіны. Гэта дзень памяці, падзякі дзядам і прадзедам - ​​усім, хто набліжаў Вялікую Перамогу! Святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Перамогі, праводзіліся па ўсёй краіне.

У Мінску прайшло «Шэсце пакаленняў» і ўскладанне вянкоў да манумента Перамогі ў межах акцыі «Беларусь памятае» як сімвал яднання беларусаў усіх пакаленняў перад абліччам гістарычнай памяці, як даніна павагі героям-пераможцам. Гэта было сапраўды ўсенароднае шэсце, у якім прынялі ўдзел не толькі дэлегацыі г. Мінска, але і дэлегацыі рэгіёнаў.

Ва ўрачыстых мерапрыемствах у гонар Дня Перамогі па традыцыі прыняў удзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы ў Мінску ўсклаў вянок да манумента Перамогі. З выступленнем Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнка можна пазнаёміцца тут.

Удзельнікамі ўрачыстых мерапрыемстваў сталі і супрацоўнікі Міністэрства культуры на чале з Міністрам Анатолем Маркевічам.

Вечарам на плошчы Перамогі ў Мінску адбыўся гала-канцэрт «Памяць пакаленняў». У канцэртнай праграме ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел прадстаўнікі таленавітай моладзі, вядучыя салісты Вялікага тэатра Беларусі, артысты беларускай эстрады і харэаграфічныя калектывы рэспублікі. У праграме вечара гучалі знакамітыя ваенныя песні, а таксама прэм'еры новых кампазіцый. Усяго ў сталіцы прайшло больш за 150 мерапрыемстваў.

Цэнтральнай пляцоўкай святкавання Дня Перамогі ў Мінскай вобласці стаў мемарыяльны комплекс «Курган Славы». Там адбылося ўскладанне кветак. Для наведвальнікаў працавалі шматлікія выставы і інтэрактыўныя пляцоўкі.

У Віцебску Дзень Перамогі адзначылі святочным шэсцем да плошчы Перамогі, дзе адбылося ўскладанне кветак да манумента ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны. На плошчы Перамогі адбыліся мітынг і святочны канцэрт.

Святочныя мерапрыемствы ў Гродне пачаліся з шэсця пакаленняў у рамках рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае». Потым на Кургане Славы прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны 77-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Пасля яго заканчэння ўдзельнікі ўсклалі кветкі ля Вечнага агню. Завяршыліся гулянні вячэрнім канцэртам у Кургана Славы.

Чараду святкаванняў Дня Перамогі ў Магілёве адкрыў урачысты марш воінскіх часцей Магілёўскага гарнізона і шэсце-парад «Перамога ў сэрцах пакаленняў» з удзелам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Тут таксама адбыўся мітынг з ускладаннем вянкоў і кветак да Вечнага агню, святочны канцэрт «Вечная слава героям».

Урачысты мітынг з цырымоніяй ускладання вянкоў і кветак прайшоў на плошчы Працы ў Гомелі. Тут міні-парад прадоўжылі воінскія падраздзяленні, сілавыя структуры, кадэцкія класы. На цэнтральнай плошчы Гомеля разгарнулася выстава ваеннай тэхнікі і ўзбраення. Адбылася канцэртная праграма «Кветкі Вялікай Перамогі».

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 77-годдзю Вялікай Перамогі, праходзілі і ў Брэсце. Мітынг, які завяршыўся шэсцем, прайшоў у мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой». Свята працягвалася канцэртам Брэсцкага духавога аркестра «Марш мужнасці».

Святочныя феерверкі размалявалі начное неба абласных цэнтраў і г. Мінска.

arrow
arrow