adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Наведванне мастацкай галерэі імя Сяргея Давідовіча

25.03.2024

Незгладжальнае ўражанне пакідае творчасць мастака Сяргея Фёдаравіча Давідовіча, галерэю якога сёння наведаў Міністр культуры.

Чым жа прыцягваюць дзіўныя жывапісныя палотны мастака?.. Што ж у іх ёсць такога, што прымушае задумацца аб сваім прызначэнні і месцы ў гэтым свеце?.. Чаму на іх так хочацца глядзець, узіраючыся ў кожны вобраз, разгадваючы кожную дэталь?.. Адказы на гэтыя пытанні здаюцца відавочнымі, калі на свае вочы знаёмішся з аўтарам карцін. Душэўная цеплыня, простыя сюжэты, добры гумар і вечныя каштоўнасці - усё тое, што Сяргей Фёдаравіч бярэ са свайго жыцця і так старанна пераносіць у вобласць мастацтва. У кожным яго мазку - эмоцыя, у кожнай рысе - гісторыя. Сціплы творца з незвычайным лёсам, шматгранны талент якога наканаваны звыш.
















arrow
arrow