Віншаванне Міністра культуры, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Р.I. Чарнецкага з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі
"Дарагія сябры!
Віншую вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.
Гэтае цудоўнае свята сімвалізуе сяброўства і супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі. Мы маем агульную гісторыю, багатую культуру і мноства традыцый, якія звязваюць нас у адзінае цэлае. І ў гэты знакавы дзень я хачу падкрэсліць, што ў Беларусі і Расіі - агульны культурны код і адны духоўныя каштоўнасці.
У маі 2025 года мы адзначым важную для нашых народаў дату – 80-годдзе Вялікай Перамогі і, на прыкладзе мноства сумесных культурных праектаў і мерапрыемстваў, мы разам свята шануем подзвіг нашых продкаў і перадаем памяць аб нашай агульнай гісторыі будучым пакаленням.
Давайце працягваць развіваць культурныя сувязі, абменьвацца досведам і ведамі, падтрымліваць адзін аднаго ў імкненні да новых дасягненняў. Няхай сяброўства паміж нашымі народамі мацнее з кожным годам.
Жадаю моцнага здароўя, шчасця і натхнення ў кожным дні".
З павагай,
Міністр культуры, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Руслан Іосіфавіч Чарнецкі.