Віншаванне Міністру культуры ад калектыву
Паважаны Анатоль Мечыслававіч!
Калектыў Міністэрства культуры ад усёй душы віншуе Вас з днём нараджэння!
Дзякуючы ведам, прафесійнаму вопыту і асабістым якасцям Вы ўносіце неацэнны ўклад у развіццё і захаванне культуры і мастацтва нашай краіны ва ўсёй яе разнастайнасці, багацці і самабытнасці!
Пад Вашым кіраўніцтвам сфера культуры займае вядучую пазіцыю, а яе прадстаўнікі дасягаюць высокіх вынікаў!
Мы цэнім Вашу ўвагу да праблем у рэгіёнах і наглядна пераконваемся ў тым, што ў справах не бывае дробязяў.
Жадаем Вам моцнага здароўя, душэўнай раўнавагі і дабрабыту, а таксама далейшых поспехаў і энергіі! Няхай кожны дзень прыносіць Вам новыя перамогі і канструктыўныя рашэнні!