adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Віншаванне Прэзідэнта з Днём бацькі

21.10.2022

Дарагія суайчыннікі!

Сёння ў Беларусі ўпершыню адзначаецца Дзень бацькі, закліканы падкрэсліць асаблівую значнасць ролі мужчын у выхаванні дзяцей, стварэнні моцнай і шчаслівай сям'і.

Фундаментам шматвяковага ўкладу жыцця беларускага народа заўсёды былі традыцыйныя сямейныя каштоўнасці, дзе бацька - кіраўнік і апора для ўсяго роду, крыніца назапашанага ў пакаленнях вопыту, сілы і мудрасці продкаў.

У сучасным свеце менавіта асабісты прыклад, клопат і падтрымка бацькі з дзяцінства выхоўваюць адказнасць, працавітасць, павагу да старэйшых, гатоўнасць служыць Радзіме і абараняць сваю зямлю.

Перакананы, новае свята ўмацуе аўтарытэт бацькоўства ў грамадстве і нароўні з Днём маці стане адным з любімых сямейных урачыстасцяў.

Няхай у нас, мужчын, заўсёды хапае сіл на ўзорнае выкананне бацькоўскага абавязку дзеля будучыні дзяцей і працвітання любiмай Беларусі.

Ад усёй душы жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, дабра, міру і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка

arrow
arrow