Старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Філімонава Таццяна Васільеўна з душэўнай цеплынёй павіншавала супрацоўнікаў Міністэрства культуры з выдатнымі восеньскімі святамі - юбілеем ведамства, Днём маці і Днём бацькi
Кветкі, граматы, усмешкі, кампліменты!!!
Таццяна Васільеўна падарыла ўсім супрацоўнікам дабрыню, абаянне і радасць!
Стварыла сапраўдную атмасферу свята!
Лагатыпы Міністэрства і Прафсаюза, злучаныя ў знак бясконцасці, упрыгожылі цудоўны торт у гонар 70-годдзя Міністэрства культуры, як сімвал нястомнай творчасці, прафесіяналізму і шчырай любові да мастацтва!!
Міністр культуры павіншаваў усіх з Днём маці і Днём бацькі. Адзначыў важнасць захавання традыцыйных каштоўнасцей, выхавання пачуцця кахання і павагі да бацькоў. Галоўнымі былі, ёсць і будуць павага, каханне, клопат, шчырасць, давер. Анатоль Мечыслававіч засяродзіў увагу на ключавой ролі жанчыны, як захавальніцы сямейнага ачага, як дзіўнага ўвасаблення самай вялікай і святой місіі на зямлі - мацярынства.
Сустрэча працягнулася шчырымі пажаданнямі сямейнага шчасця, цеплыні адносін, радасці і дабра.