adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Прадстаўлены новы кіраўнік дзяржаўнай установы «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой»

01.08.2023

Намеснік Міністра культуры Валерый Іванавіч Грамада прадставіў супрацоўнікам дзяржаўнай установы «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» новага кіраўніка. Ім стаў Каркатадзе Аляксандр Аляксандравіч.

Што пра яго вядома?

  • мае дзве вышэйшыя адукацыі;
  • у мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» працуе з 2003 года;
  • 13 гадоў займаў пасаду загадчыка філіяла «Музей 5 форт»;
  • распрацаваў новы экскурсійны маршрут па Цярэспальскім умацаванні Брэсцкай крэпасці;
  • актыўна супрацоўнічае са сродкамі масавай інфармацыі, структурамі МУС, пагранічнай службы, Міністэрства абароны;
  • праводзіць аглядныя і тэматычныя экскурсіі;
  • чытае лекцыі;
  • распрацоўвае канцэпцыі і працуе ў складзе творчых груп над стварэннем розных экспазіцый мемарыяла;
  • удзельнічае ў канферэнцыях;
  • з'яўляўся гістарычным кансультантам мастацкага фільма рэжысёра Аляксандра Котта «Брэсцкая крэпасць»;
  • двойчы ўдастоены спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка ў галіне культуры і мастацтва;
  • мае мноства ўзнагарод, сярод якіх Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нагрудны знак Міністэрства культуры «За ўклад у развіццё культуры Беларусі»;
  • яму прысвоена ганаровае званне «Чалавек года Брэстчыны».








Першы намеснік Міністра культуры падзякаваў былому дырэктару мемарыяльнага комплексу Рыгору Рыгоравічу Бысюку за шматгадовую працу, за важкі асабісты ўклад у захаванні гістарычнай спадчыны па ўвекавечанні памяці ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, развіццё і памнажэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, патрыятычнае выхаванне.

«На сённяшні дзень створаны ўсе ўмовы для творчай, натхнёнай дзейнасці па рэалізацыі перспектыўных планаў і канцэптуальнага развіцця ўстановы», - адзначыў Першы намеснік Міністра культуры, а таксама пажадаў новаму дырэктару Аляксандру Аляксандравічу праявіць сябе патрабавальным і мэтанакіраваным кіраўніком.

«Абарона Брэсцкай крэпасці – адна з самых трагічных падзей Вялікай Айчыннай вайны, гісторыі нашай краіны і вельмі важна захоўваць памяць пра яе, своечасова ажыццяўляць рэстаўрацыі і музеефікацыі гэтага ўнікальнага помніка, унесенага ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і падтрымліваць аб'екты мемарыяльнага комплексу на высокім якасным узроўні».

Брэсцкая крэпасць, «Крэпасць-Герой», вядома на ўвесь свет, бо менавіта яна прыняла на сябе першы ўдар 22 чэрвеня 1941 года і доблесна выстаяла абарону. Легендарная гісторыя гераізму і мужнасці ператварылася ў мемарыяльны комплекс і на сённяшні дзень з'яўляецца адной з галоўных славутасцяў Рэспублікі Беларусь.

У склад дзяржаўнай установы «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» уваходзяць музейныя экспазіцыі ў казармах Цытадэлі, казематах, склепе, на тэрыторыі форта і аглядных пляцоўках:

– «Абарона Брэсцкай крэпасці»;

– «Музей вайны – тэрыторыі мiру»;

– «Летапіс Брэсцкай крэпасці»;

- «Абарона Усходняга форта»;

- «5 форт»;

- «Армейскі клуб».

За гады існавання мемарыяльны комплекс наведала каля 25 млн. чалавек з больш як 140 краін свету! Установа з'яўляецца адной з галоўных славутасцяў Рэспублікі Беларусь!


Падчас наведвання мемарыяльнага комплексу Валерый Іванавіч разам з калектывам усклалі кветкі ля манумента, аддаўшы даніну памяці, павагі і падзякі абаронцам Брэсцкай крэпасці.






arrow
arrow