adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Прэм'ера мюзікла-біяграфіі «Гур'янаў» адбудзецца ў Маладзёжным тэатры эстрады

13.06.2022

Прэм'ера мюзікла-біяграфіі «Гур'янаў» адбудзецца 16 чэрвеня ў Маладзёжным тэатры эстрады. У аснове сюжэту - біяграфічныя факты з жыцця аднаго з самых шануемых старцаў праваслаўнай царквы айца Мікалая Гур'янава.

Дзеянне мюзікла разгортваецца на востраве, дзе служыў старац. Шмат для каго ён стаў тым чалавекам, з якога пачынаецца шлях да Бога.

П'еса напісана мастацкім кіраўніком тэатра Уладзіславай Арцюкоўскай спецыяльна для пастаноўкі ў Маладзёжным тэатры эстрады. Цікавае музычнае рашэнне мюзікла ў сінтэзе з мастацкай задумкай і харэаграфіяй галоўнага харэографа Таццяны Трафімавай і балетмайстра-пастаноўшчыка Дзяніса Кашавога змогуць увасобіць складаныя, але актуальныя тэмы пошуку духоўнага шляху чалавека.

«Пастаноўка дазволіць узняць на новы ўзровень такі, здавалася б, лёгкі жанр, як мюзікл, і адкрые гледачам глыбокія тэмы для разважання», - адзначылі ў тэатры.

arrow
arrow