Прэм'ера новага фільма Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" "Час вярнуцца"!
Хутка прэм'ера!
2 мая 2024 года адбудзецца прэм'ера новага фільма Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" "Час вярнуцца" рэжысёра Івана Паўлава. Карціна прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і распавядае аб малавядомых шырокаму гледачу эпізодах баявых дзеянняў беларускіх партызан, дзякуючы якім стала магчымым паспяховае правядзенне аперацыі "Баграціён". Прататыпамі галоўных герояў карціны сталі рэальныя людзі-байцы і камандзіры партызанскіх атрадаў, прадстаўнікі розных народаў СССР, якія змагаліся з фашыстамі на беларускай зямлі.
Прэм'ерныя паказы фільма пройдуць ва ўсіх кінатэатрах краіны.
Прэс-канферэнцыя і перадпрэм'ерны паказ фільма для журналістаў і экспертаў адбудуцца 16 красавіка ў кінатэатры "Беларусь".
Святкуем Дзень Перамогі разам на прэм'еры "Час вярнуцца"!