adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Прэмію імя Ігара Лучанка ўпершыню ўручылі на «Славянскім базары ў Віцебску»

15.07.2022

Прэмію імя Ігара Лучанка ўпершыню ўручылі на "Славянскім базары ў Віцебску". Такой узнагароды ўдастоена юная выканаўца Дзіяна Вахіба з Егіпта за лепшае ўвасабленне нацыянальнай тэмы і высокае выканальніцкае майстэрства.

Новая спецыяльная прэмія для ўдзельнікаў дзіцячага музычнага конкурсу на "Славянскім базары" заснавана сёлета. Яна носіць імя легендарнага савецкага і беларускага кампазітара, прафесара музыкі, педагога, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР Ігара Лучанка.

arrow
arrow