Прэс-рэліз VII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі ім. В.І. Дуніна-Марцінкевіча
Сёмы Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі пройдзе ў горадзе Бабруйску з 1 па 6 лістапада. Да ўдзелу ў ім запрошаны прафесійныя тэатральныя калектывы, у тым ліку і замежныя. Адметнасць фестывалю ў тым, што яго праграма складаецца выключна з твораў беларускіх аўтараў.
У конкурсе прымуць удзел 12 спектакляў з 11 тэатраў. Спектаклі будуць прадстаўлены ў конкурснай праграме «Спектакль тэатра драмы».
Традыцыйна праграма фестывалю ўключыць у сябе творчую лабараторыю – чыткі п’ес, лекцыі і прэзентацыі – пры падтрымцы Цэнтра беларускай драматургіі і Цэнтра эксперыментальнай рэжысуры.
Творчая лабараторыя садзейнічае пошуку новых маладых таленавітых аўтараў у розных жанрах тэатральнага мастацтва, папулярызацыі твораў беларускіх драматургаў у краіне і за яе межамі, садзейнічае прыцягненню ўвагі да творчасці айчынных аўтараў, расшырэнню рэпертуарнай палітры маладых выканаўцаў.
У фестывалю прымуць удзел:
1. Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа» (г.Віцебск)
«Сымон-музыка»
Аўтар – Я.Колас
Рэжысёр-пастаноўшчык – М. Краснабаеў
2. Дзяржаўная ўстанова «Гомельскі гарадскі моладзевы тэатр»
«Ляцелі арэлі»
Аўтар – К.Сцешык
Рэжысёр-пастаноўшчык – Д. Паршын
3. ГУКСТ «Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь» (г.Мінск)
«Музыка вуліц»
Аўтар – по аднаіменнай п’есе К.Рыбак
Рэжысёр-пастаноўшчык – К. Рыбак
4. Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн» (г.Мінск)
«Опіюм»
Аўтар – В.Каралёў
Рэжысёр-пастаноўшчык – А. Марчанка
5. Тэатральна-відовішчная ўстанова культуры «Кіеўскі акадэмічны тэатр «Залатыя вароты»
«Тата, ты мяне любіў?»
Аўтар – Д. Багаслаўскі
Рэжысёр-пастаноўшчык – С. Жыркоў
6. ПНУ «Камерны Драматычны тэатр» (г.Волагда)
Зонг-опера «Серэнада над далінай»
Аўтар – па аповесці В.Быкава
Рэжысёр-пастаношчык – Я. Рубін
7. Незалежны тэатральны праект (г.Мінск)
«ГЭТАМЫ»
Аўтар – па кнізе А.Горвата
Рэжысёр-пастаноўшчык – С. Жыркоў
8. МАУК «Пермскі ТЮГ»
«Лондан»
Аўтар – М.Дасько
Рэжысёр-пастаноўшчык – М. Сакалоў
9. Дзяржаўная ўстанова «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі» (г.Мінск)
«Гэта ўсё яна»
Аўтар – А.Іваноў
Рэжысёр-пастаноўшчык – М. Дабраўлянска
10. Нацыянальны акадэмічны тэатр ім. Я.Купалы (г.Мінск)
«Ураджай»
Аўтар – П.Пражко
Рэжысёр-пастаноўшчык – Д. Цішко
11. Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (г.Мінск)
«Сірожа»
Аўтар – Ю.Чарняўская
Рэжысёр-пастаноўшчык – А. Гарцуеў
12. УК «Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі ім.В.І.Дуніна-
Марцінкевіч (г.Бабруйск)»
«Сіртакі»
Аўтар – В.Прусак
Рэжысёр-пастаноўшчык –Т. Траяновіч
Таксама ў рамках пазаконкурснай праграмы фестывалю адбудзецца паказ спектакляў:
1. ДБУК КВ «Калужскі абластны тэатр юнага гледача »
«Не пакідай мяне» А.Дударава
2. Тэатр Post (г.Санкт-Пецярбург)
«Два перстні» П.Пражко
3. Тэатр адэсскага разліву «Ланжеронъ»
«Моня» трагікамедыя па кнізе Э. Севелы «Моня Цацкес – сцяганосец»
У творчай лабараторыі прыме ўдзел:
Грузінскі Дзяржаўны прафесійны драматычны тэатр горада Горі ім. Георгія Эріставі
«Ты знойдзеш Алісу пад старым снегам»
Аўтар – А.Іванюшанка
Рэжысёр-пастаноўшчык – Д. Чхарцішвілі
Фестываль нацыянальнай драматургіі – гэта магчымасць убачыць цікавыя праекты і таленавітыя пастаноўкі, гэта знаёмства з творчасцю беларускіх аўтараў сучаснай і класічнай драматургіі, прыцягненне ў фестывальны працэс і супрацоўніцтва з беларускімі драматургамі ўсіх прафесійных тэатраў Беларусі і блізкага замежжа.