Прэс-канферэнцыя "Вынікі правядзення Дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы. Перспектывы далейшага супрацоўніцтва ў сферы культуры"
11 красавіка ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь прайшла прэс-канферэнцыя "Вынікі правядзення Дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай рэспубліцы. Перспектывы далейшага супрацоўніцтва ў сферы культуры".
Спасылка на відэа-запіс тут: https://youtube.com/live/zMkZNsOy79w?si=71Dh2BsIXZeNulF_
Дзелімся з нашымі падпісчыкамі падрабязнасцямі прэс-канферэнцыі і выступленнямі некаторых спікераў - артыстаў беларускай сцэны, творчасцю і талентам якіх вельмі ганарымся!
Шырокае прадстаўніцтва прэс-канферэнцыі: і маладыя артысты, і дасведчаныя кіраўнікі. Аднак, меркаванне ўсіх сыходзяцца на тым, што культурная дыпламатыя здольна ўмацоўваць пазітыўны імідж краіны за мяжой, садзейнічаць наладжванню доўгачасовых сувязей паміж дзяржавамі, арганізацыямі і людзьмі, уносіць уклад у наладжванне ўзаемадзеяння не толькі ў сферы культуры, але і ў іншых галінах. Ды і проста натхняць на творчасць і развіццё!