Прэс-канферэнцыя з прэзентацыяй канцэпцыі развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства на 2024-2026 гады
Нацыянальны мастацкі музей адчыніў свае дзверы для гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства, арганізаванага Міністэрствам культуры і прысвечанага тэматыцы Канцэпцыі нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства ў 2024-2026 гадах.
Развіццё нацыянальнай культурнай прасторы накіравана на захаванне гістарычнай памяці беларускага народа, яго нацыянальна-культурнай самабытнасці, рэалізацыю інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу нацыі, актыўнае ўцягванне грамадзян у культурнае жыццё краіны пры захаванні культурнай разнастайнасці і адкрытасці да вынікаў творчай дзейнасці іншых народаў, лепшых узораў сусветнай культуры, якія маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне, носяць высокамастацкі і высокамаральны характар.
З прывітальным словам звярнулася намеснік генеральнага дырэктара па навуковай і асветніцкай рабоце Кузьміна Вікторыя Аляксандраўна.
Дзіўны нябачны музейны свет.
...Кулуары са скарбамі творчага мастацкага патэнцыялу нашай краіны.
Удзельнікі мерапрыемства пабывалі ў фондасховішчы нацыянальнага музея і не толькі азнаёміліся з экспанатамі, якія захоўваюцца ў ім, але і выбралі ўпадабаныя карціны для складання выставы.

Аб неабходнасці распрацоўкі Канцэпцыі нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства ў 2024-2026 гадах (даслоўна першапачатковая назва - Канцэпцыі культурнага імпартазамяшчэння) упершыню сказаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка ў Пасланні да беларускага народа і Нацыянальнага схода 31 сакавіка 2023 г.
Менавіта з гэтага вельмі важнага факта пачала сваё выступленне Ірына Уладзіміраўна Дрыга - начальнік аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры, адкрыўшы прэс-канферэнцыю.
У ролі мадэратара выступіў Вадзім Францавіч Гігін - генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Дзяржаўная падтрымка традыцыйных каштоўнасцей, выхаванне грамадзян сродкамі культуры, фарміраванне і развіццё маральных арыенціраў, якія садзейнічаюць сацыяльнай стабільнасці, фарміраванню сістэмы каштоўнасцей і пераемнасці, патрыятызму і нацыянальнай ідэнтычнасці, павінны стымуляваць інавацыйнае развіццё сферы - гэтыя і многія іншыя тэмы былі закрануты ў рамках дыскусіі.